Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане памінаюць загінулых прыхільнікаў апазыцыі


У Кіргізстане сёньня адбудуцца жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб загінулых падчас падзеяў 6-8 красавіка. Прадстаўнікі часовага ўраду краіны, сфармаванага апазыцыяй, разам са сваякамі загінулых і грамадзкімі актывістамі наведаюць мэмарыяльныя могілкі "Ата-Бейіт", дзе адбудзецца ўскладаньне вянкоў да магілаў. Перад будынкам Дому ўраду ў Бішкеку ўсталявана некалькі юртаў дзе штодня зьбіраюцца дзясяткі тысяч чалавек, каб ушанаваць памяць загінулых. Ахвярамі сутыкненьняў прыхільнікаў апазыцыі з урадавымі сіламі сталі 86 чалавек. Зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева абвінавачваюць у датычнасьці да стральбы па ўдзельніках красавіцкіх акцый пратэсту.
XS
SM
MD
LG