Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскія талібы могуць быць абвешчаныя тэрарыстамі


Урад ЗША можа ўнесьці падразьдзяленьне руху "Талібан" у Пакістане ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый. Па словах афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскага Дзярждэпартамэнту Філіпа Кроўлі, верагоднасьць таго, што групоўка "Тэхрык-і-Талібан" апынецца ў сьпісе тэрарыстычных арганізацый, узрасла пасьля няўдалай спробы тэракту на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку 1 траўня. Сьледзтва лічыць, што арыштаваны па гэтай справе грамадзянін ЗША пакістанскага паходжаньня Файсал Шахзад быў зьвязаны з пакістанскімі талібамі.
XS
SM
MD
LG