Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Кэмэран стаў новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі


Лідэр Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран стаў новым прэм'ер-міністрам краіны. Учора каралева Элізабэта даручыла яму сфармаваць урад. Кансэрватары прышлі да ўлады пасьля 13 гадоў знаходжаньня ў апазыцыі. Раней каралева прыняла адстаўку з пасады прэм'ера Гордана Браўна, які таксама вырашыў скласьці зь сябе паўнамоцтвы лідэра Лэйбарысцкай партыі.

Кэмэран заявіў, што мае намер стварыць кабінэт сумесна зь лібэрал-дэмакратамі, якія занялі на парлямэнцкіх выбарах 6 траўня трэцяе месца. Для самастойнага фармаваньня ўраду кансэрватарам не хапіла дэпутацкіх мандатаў. Па словах 43-гадовага Кэмэрана, які стаў самым маладым брытанскім прэм'ерам за апошнія 200 гадоў, яго намаганьні будуць сканцэнтраваны, у першую чаргу, на вырашэньні эканамічных праблемаў.
XS
SM
MD
LG