Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія дэпутаты супраць жанчын-прывідаў


Францускія заканадаўцы аднадушна прынялі рэзалюцыю, у якой заяўляецца , што нашэньне чадры супярэчыць прынцыпам свабоды, роўнасьці і братэрства, на якіх пабудаваная француская дзяржава. Рэзалюцыя не мае прававога статусу, але яна папярэднічае плянаваму прыняцьцю закона, які забараняе нашэньне ўбору, што закрывае твар у публічных месцах.

Адзін з дэпутатаў у часе абмеркаваньня назваў такіх жанчын “прывідамі” і “хадзячымі трунамі”. Закон, які забараняе нашэньне поўнага покрыва цела, павінен разглядацца ў Францыі ў ліпені. Падобны ж законапраект абмяркоўваецца і ў Бэльгіі.
XS
SM
MD
LG