Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм'ер падае ў адстаўку


Гордан Браўн заявіў, што ён падае ў адстаўку з пасады прэм’ер міністра Вялікабрытаніі і што паўнамоцтвы пяройме лідар Кансэрватыўнай партыі Дэвід Камерон, які перамог на нядаўніх выбарах. Браўн выступіў перад журналістамі перад сваім офісам на Даўнінг Стрыт і сказаў, што ён інфармаваў сакратара каралевы , што зьбіраецца перадаць ёй прашэньне аб адстаўцы.

Заява Браўна азначае, што кансэрватары і лейбарысты , якія прыйшлі на выбарах другімі, дасягнулі пагадненьня аб падзеле ўлады, але яго дэталі пакуль невядомыя.
XS
SM
MD
LG