Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дапаможа Сірыі пабудаваць ядзерную электрастанцыю


Пра гэта агенцтву Reuters сёньня заявіў міністра энэргетыкі краіны Сяргей Шматко. Пра супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі сярод іншага сёньня ў Дамаску гаварылі прэзыдэнты Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і Башар Асад. Мядзьведзеў стаў першым расейскім прэзыдэнтам, які афіцыйна наведаў Сірыю.

Міжнароднае агенцтва ядзернай энэргетыкі ўжо два гады правярае падазрэньні, што сірыйцы з дапамогай Паўночнай Карэі спрабавалі пабудаваць ядзерны рэактар. Ізраільская авіяцыя зьнішчыла яго ў кастрычніку 2007 году. Дамаск настойвае на тым, што ізраільцяне бамбардавалі звычайную базу сірыйскай арміі, але інспэктары МАГАТЭ пры праглядзе месца ў 2008-м годзе знайшлі прыкметы дзейнасьці, якая можа быць зьвязаная з ядзернай тэхналёгіяй.
XS
SM
MD
LG