Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выратавальнікі працягваюць працу ў заваленай шахце


Выратавальныя працы ў шахце «Распадзкая» працягваюцца па ўсіх накірунках. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам кіраўнік міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі Сяргей Шойгу. Паводле яго словаў, з-за складанасьці падыходаў немагчыма наблізіцца да асноўнага месца, дзе працавалі заваленыя шахцёры. Пад зямлёй зараз знаходзяцца дзевяць аддзяленьняў выратавальнікаў. Заўтра плянуецца пачаць запуск вентыляцыі цэнтральнага ствала шахты.

Адказваючы на пытаньне журналістаў, ці было апраўданым накіраваньне ў шахту выратавальнікаў адразу пасьля першага выбуху, Шойгу адказаў, што ў часе выбуху «адбываецца парушэньне сыстэм дыстанцыйнага вызначэньня загазаванасьці ў шахце». Частка выратавальнікаў загінула якраз учасе другога выбуху, калі яны накіроўваліся на дапамогу. Усяго на гэты момант загінулі 52 чалавекі, целы 43 апазнаныя.
XS
SM
MD
LG