Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы Малдовы супраць расьсьледаваньня злачынстваў таталітарызму


Апазыцыйная ў Малдове камуністычная партыя зьвярнулася з прапановай да ўраду спыніць працу камісіі па асуджэньні злачынстваў таталітарнага камуністычнага рэжыму, якая была створаная па рашэньні прэзыдэнта Міхая Гімпу. Узамен камуністы абяцаюць падтрымку пры абмеркаваньні артыкулу канстытуцыі, які датычыць выбараў прэзыдэнта.

Лідар камуністаў, былы прэзыдэнт краіны Уладзімір Варонін на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Кішынёве выказаў меркаваньне, што мэта камісіі – забараніць камуністычныя сымбалі і саму назву партыі, што магло б паўплываць на яе шанцы ў наступных выбарах. Прэзыдэнт Гімпу у камэнтары для Радыё Свабода паведаміў, што ён не мае намеру распускаць камісію па вывучэньні злачынстваў камунізму. Ён сказаў таксама , што няма ніякай сувязі паміж ацэнкай савецкага мінулага краіны і цяперашнім палітычным крызысам.
XS
SM
MD
LG