Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве дэманстаравалі "за" і "супраць" Януковіча


У Кіеве сёньня дэманстравалі прыхільнікі і праціўнікі дзеючага прэзыдэнта. Каля будовы парлямэнту , разьдзеленыя міліцэйскімі кардонамі, сышліся як прадстаўнікі кіруючай Партыі рэгіёнаў , так і прадстаўнікі апазыцыі. Апазыцыянэры пратэставалі пад нацыянальнымі жоўта-блакітнымі сьцягамі з плякатамі тыпу “Януковіч, не прадавай Украіну”. Былая прэм’ерка Юлія Цімашэнка, якая зараз узначальвае апазыцыйную партыю, заявіла на мітынгу:
“ Тое, што робіць сёньня прэзыдэнт Украіны, несумяшчальнае з імем прэзыдэнта. Ён не патрыёт, ён не украінец.”

Апазыцыя ставіць у віну Януковічу нядяўнюю дамову з Масквой аб працягу арэнды украінскага Севастопалю расейскіму чарнаморскіму флёту на далейшыя 25 гадоў. Узамен Расея зьнізіла на траціну цану на газ.
XS
SM
MD
LG