Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімаў: "Такія здарэньні ўплываюць на маральны стан асабовага складу"


Пажар на заводзе вылічальнай тэхнікі ў Менску.<br>Фота <a href="http://nn.by">nn.by</a>
Пажар на заводзе вылічальнай тэхнікі ў Менску.<br>Фота <a href="http://nn.by">nn.by</a>

У&nbsp;Менску, тушачы пажар, загінулі 4&nbsp;супрацоўнікі пажарнай службы. Яшчэ 4&nbsp;чалавекі знаходзяцца ў&nbsp;шпіталі з&nbsp;траўмамі і&nbsp;атручэньнем. Здарэньне адбылося пры тушэньні сховішча гатовай прадукцыі Менскага заводу вылічальнай тэхнікі. Як&nbsp;ацэньваюць здарэньне адмыслоўцы?


Сховішча з паралёнам, плошчаю 200 квадратных мэтраў, загарэлася а 9-й раніцы. Яго пачалі тушыць 105 пажарных, 25 пажарных машын. Праз 50 хвілін абрынуўся дах, пад якім засталіся 7 чалавек. Чацьвёра зь іх загінулі, трое з апёкамі і траўмамі знаходзяцца ў шпіталі. Яшчэ адзін пажарны шпіталізаваны з моцным атручэньнем, паведаміў «Свабодзе» кіраўнік прэсавай службы МНС Віталь Навіцкі:

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзеяньні кіраўніцтва тушэньня пажару былі правільныя.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, дзеяньні кіраўніцтва тушэньня пажару былі правільныя. На месцы зараз працуе апэратыўная група па высьвятленьні прычын таго, што адбылося».

Паводле спадара Навіцкага, пажар меў высокую ступень складанасьці з-за вялікай загружанасьці сховішча і моцнай задымленасьці ад гарэньня паралёну. Ці магчыма было папярэдзіць гібель людзей і хто вінаваты ў надзвычайным здарэньні, казаць пакуль рана, мяркуе былы міністар надзвычайных сытуацыяў Валеры Астапаў:

«Меркаваць вельмі складана, што адбылося: ці гэта было парушэньне тэхнікі бясьпекі, ці не спрацавала аўтаматыка і было позьняе паведамленьне — тут вельмі шмат прычын можа быць. На жаль, гэта вельмі рызыкоўная служба. І калі я працаваў, былі таксама выпадкі летальнага выніку. Для таго, каб рабіць нейкія высновы, неабходна, канечне, вельмі дэталёвае дасьледаваньне. Добра, калі гэтым будуць займацца людзі незаангажаваныя і зь веданьнем справы».

Па факце гібелі людзей распачатая крымінальная справа аб парушэньні правіл пажарнай бясьпекі. Вінаватым пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Аднак вінаватыя тут найперш — асобы, якія кіравалі
Ніякага стыхійнага здарэньня там не было і можна было абысьціся без ахвяраў.
апэрацыяй тушэньня пажару, перакананы былы кіраўнік службы каравулу пажарнай часткі № 5 Менску Андрэй Клімаў:

«Гэта непрадуманыя дзеяньні, канечне ж. Ніякага стыхійнага здарэньня там не было і можна было абысьціся без ахвяраў. Я вельмі спачуваю сем’ям, родным і блізкім пажарных, якія загінулі. Асабліва таму, што гэта мае калегі. Гэта трагедыя і для гарнізону пажарнай аховы, бо такія здарэньні не праходзяць бясьсьледна, яны ўплываюць на маральны стан асабовага складу. І я мяркую, што кіраўніцтва гарадзкога аддзелу МНС зробіць правільныя высновы».

Вядомае надзвычайнае здарэньне з гібельлю супрацоўнікаў пажарнай службы і цывільных людзей у Беларусі адбылося ў 1972 годзе. Тады пры пажары на філіяле менскага заводу «Гарызонт», альбо заводзе футаралаў, загінулі 120 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG