Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Застаецца прадаць саміх сябе…”


«Беларусь пазычыла за мяжой 18 мільярдаў даляраў. Што можна прадаць, каб аддаць гэтыя даўгі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.


Спадар: «Трэба шмат пражыць, каб вярнуць іх — і нам, і будучым пакаленьням. І пакрысе расплачвацца».

Спадарыня: «Аддадзім! Заробім і аддадзім, дасьць бог. Дзеці нашы, унукі будуць працаваць».

Спадарыня: «Ну, ня ведаю. Хіба камбайны нашы ў Кітай? Магчыма, якіясьці заводы можна прадаць, нафтаправод „Дружба“ прадаць».

Спадар: «Калі за добры кошт, то можна любы завод. А калі за дзьве капейкі, то нашто яго прадаваць?»

Наш Лукашэнка нічога не разбазарвае. За кошт турызму верне Лукашэнка, за кошт спорту!
Спадарыня
: «Наш Лукашэнка нічога не разбазарвае. За кошт турызму верне Лукашэнка, за кошт спорту! І за кошт нашых паўнавартасных прадуктаў. У нас жа аграгарадкі, і мы выпускаем столькі прадукцыі, што самі спажываем толькі 30 адсоткаў. Астатняе ў нас ідзе на экспарт».

Спадар: «Вельмі вялікая сума — 18 мільярдаў. Трэба гаспадара мяняць! Сьвежая кроў патрэбна! Усё ў адных руках — гэта канец. Тут няма пра што й казаць».

Спадарыня: «Мы — аграрная краіна. Вырасьцім добры ўраджай і разьлічымся па крэдытах. Умельцы ў нас высокай клясы — гэта таксама тавар, высокая прадукцыйнасьць. Не прападзем!»

Спадар: «Я ня ведаю. Хто пазычыў, той няхай і аддае!»

Спадарыня: «Можа, ім лес наш патрэбны альбо рэчы зь лёну?»

Спадар: «Там жа ў нас урад ёсьць, разумнікі — яны ж, відаць, думаюць. А без разьлікаў — які просты чалавек вам скажа?! Аддаць будзе нялёгка — усё ляжа на плечы людзей».

Спадар: «Прадаваць — гэта крайні выпадак. Зарабляць усё ж такі трэба! У нас шмат заводаў і фабрык, якія можна разьвіваць. Мяса таксама ёсьць, малако, сыры — вось гэтага кшталту».

Спадар: «Што ёсьць, тое й прададзім. Машыны, трактары — усю тэхніку, якая ёсьць, можна прадаць».

Спадарыня: «У нас хапае добрых навукоўцаў. Але чамусьці яны едуць за мяжу. Чаму б іх не пакідаць тут, не разьвіваць навуку, новыя тэхналёгіі?»

Спадар: «Я нават ня ведаю, што можна прадаць у нас, у Беларусі? Хіба што саміх сябе застаецца прадаць — і ўсё».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG