Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала запыт аб выдачы Бакіева


Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на начальніка аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Генпракуратуры Беларусі Пятра Кісялёва.

«Генпракуратура Беларусі атрымала з Кіргізстану запыт аб выдачы К. Бакіева. У цяперашні час ён знаходзіцца на разглядзе », — адзначыў П. Кісялёў. Сёньня раней кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла, што часовы ўрад мае намер дамагацца экстрадыцыі Бакіева.

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.
XS
SM
MD
LG