Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ разглядаюць бязьвізавы рэжым з усходнімі суседзямі


Гэта пытаньне кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу разглядалі ў панядзелак у Брусэлі, падае інтэрнэт-выданьне EUobserver. Не выключаецца, што першы крок у гэтым накірунку будзе зроблены ў дачыненьні да Расеі на маючым адбыцца 31 траўня саміце Расея-ЭЗ у Растове-на-Доне.

Пра гэта ў размове зь нямецкім агенцтвам DPA паведаміў міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб. Ён заявіў, што Нямеччына падтрымлівае гэтую ідэю. Паводле Стуба, візавае пытаньне – ключавое ў растоўскай сустрэчы.

Тым часам кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі адзначыў, што ЭЗ не павінен пакінуць за бортам шэсьць постсавецкіх краін – удзельніц праграмы “Усходняе партнэрства ", якое ахоплівае Беларусь, Украіну, Малдову, Армэнію, Азэрбайджан і Грузію.

"Палітычны імпульс для актывізацыі візавага дыялёгу павінен быць аднолькавым як для Расеі, так і шасьці краін "Усходняга партнэрства ", і мы будзем адстойваць гэта. Візавая палітыка не можа рабіцца насуперак нашым зьнешнепалітычным заявам", заявіў польскі міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG