Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вульканічны попел выклікаў праблемы ў Марока і Турэччыне


З-за вульканічнага попелу з Ісьляндыі сёньня авіяцыйныя ўлады вымушаныя былі закрыць аэрапорты ў Гішпаніі і Марока і паветраную прастору над Турэччынай. Былі зачыненыя тры аэрапорты на поўдні Гішпаніі і 4 на Канарскіх выспах.

Дагэтуль вульканічны попел уплываў толькі на дзейнасьць эўрапейскіх аэрапортаў. Мэтэаролягі кажуць, што, пакуль ня спыніцца вывяржэньне вулькану ў Ісьляндыі, на авіязносіны ў Эўропе значны ўплыў будзе рабіць кірунак ветру, які разносіць вульканічны пыл.
XS
SM
MD
LG