Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД будзе падаваць на рэгістрацыю "да перамогі"


Падчас паседжаньня Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, якая прайшло ў Менску, было прынятае рашэньне рыхтаваць трэцюю падачу дакумэнтаў у Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю партыі.

Паводле рашэньня Рады, да 12 верасьня павінен адбыцца чарговы зьезд БХД і падрыхтаваныя адпаведныя дакумэнты.

“Мы вырашылі ісьці ў гэтай справе да перамогі,– кажа лідэр БХД Павал Севярынец.– Сам працэс падачы дакумэнтаў дазваляе сябрам партыі мець пэўную юрыдычную абарону, а нашым міжнародным партнэрам – патрабаваць ад рэжыму рэгістрацыі партыі. Рана ці позна БХД будзе зарэгістравана”,– адзначыў Севярынец.

Гэта будзе ўжо трэцяя спроба зарэгістраваць БХД. Першы ўстаноўчы зьезд адбыўся 28 лютага 2009 года, аднак Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала партыю. Другі устаноўчы зьезд прайшоў 31 кастрычніка 2009-га. У сьнежні Міністэрства юстыцыі зноў адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

У восеньскіх рэзалюцыях Эўрапарлямэнту і кангрэсу Эўрапейскай Народнай Партыі адным з пунктаў было патрабаваньне да беларускіх уладаў зарэгістраваць БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG