Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Сырыя прынялі сумесную заяву


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў ажыцьцяўляе першы ў гісторыі візыт у Сырыю кіраўніка Расейскай Фэдэрацыі. У сумеснай заяве пасьля двух дзён перамоваў Мядзьведзеў і прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заклікалі сканцэнтравацца на ўрэгуляваньні арабска-ізраільскага канфлікту. Яны заклікалі Ізраіль вывесьці войскі з сырыйскіх Галянскіх вышынь, якія Ізраіль анэксаваў у 1981 годзе, а таксама з "усіх іншых арабскіх зямель, акупаваных ў чэрвені 1967 году". Мядзьведзеў прыбыў у Дамаск у панядзелак і сёньня накіруецца ў Анкару, дзе, як чакаецца, Расея і Турцыя падпішуць каля 25 пагадненьняў, у тым ліку ў энэргетычнай сфэры.
XS
SM
MD
LG