Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікае пераадолець рознагалосьсі з Масквою


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

На сустрэчы з губэрнатарам Курганскай вобласьці Расеі Алегам Багамолавым А. Лукашэнка выказаў спадзеў на нармалізацыю дачыненьняў з Масквою.

Паводле словаў Лукашэнкі, Расея застаецца галоўным саюзьнікам Беларусі:

"Так, у нашых адносінах не ўсё гладка. Часам дробязны прагматызм і імгненная выгада засланяе сабою здаровую лёгіку і доўгатэрміновыя пэрспэктывы. Таму ў нашых агульных інтарэсах, не адкладаючы ў доўгую скрыню, пераадолець рознагалосьсі і знайсьці ўзаемавыгадныя рашэньні па ўсіх праблемных пытаньнях".
XS
SM
MD
LG