Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізы патрабуюць ад Лукашэнкі выбачэньняў


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Сваякі загіблых пад час красавіцкіх падзеяў у Бішкеку заплянавалі на заўтра акцыю пратэсту ля беларускай амбасады ў Кіргізстане.

Як паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўніца няўрадавай арганізацыі "Мекен шэйітэры" Нурыя Айдабасунава, галоўнае патрабаваньне – вярнуць у Кіргізстан Курманбека Бакіева як асноўнага віноўніка сьмерці іх блізкіх і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці.

"Таксама мы патрабуем ад Аляксандра Лукашэнкі выбачэньняў перад кіргіскім народам за тое, што назваў нас жабракамі”,– падкрэсьліла Айдабасунава.
XS
SM
MD
LG