Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За вуліцу Васіля Быкава падпісаліся ўжо чатыры тысячы беларусаў


За два выходныя дні (9 і 10 траўня) кампанія "Гавары праўду" здолела сабраць амаль 4 тысячы подпісаў за тое, каб у Менску і Горадні зьявіліся вуліцы імя Васіля Быкава.

Як падае Эўрарадыё, пра гэта паведаміла прэс-сакратарка кампаніі Юлія Рымашэўская:

Рымашэўская: “Мне падаюць лічбу 3770 па ўсёй краіне. Але яна прыкладная і зь вялікай скідкай на тое, што гэта былі выходныя і першыя дні… У хатах людзей было даволі мала – хто на парадзе, хто на дачах і г.д. Але, гледзячы па тых водгуках, якія мы чулі, амаль што ўсе кажуць, што натуральна павінна штосьці быць годнае памяці Васіля Быкава”.

Аргкамітэт акцыі плянуе сабраць больш за 50 тысяч подпісаў па Беларусі: вуліцу Ульянаўскую ў Менску заклікаюць перайменаваць у вуліцы імя Васіля Быкава, таксама заклікаюць перайменаваць вуліцу Парыжскай Камуны ў Горадні. Імя Васіля Быкава прапануюць надаць таксама адной з будучых станцый сталічнага мэтро.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG