Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Піраты не даехалі да берагу


Як паведамляюць расейскія СМІ, піраты, што захапілі на мінулым тыдні расейскі танкер у Адэнскай затоцы, ня здолелі дабрацца да берагу і загінулі. 10 піратаў, абвінавачаных у захопе танкера "Московский университет", былі выпушчаныя ў адкрытае мора пасьля таго, як расейскія марскія пяхотнікі правялі апэрацыю для вызваленьня танкера. Піраты былі пазбаўленыя зброі і навігацыйнага абсталяваньня і выпушчаныя ў мора за 550 кілямэтраў ад берагу на судне, зь якога яны ажыцьцявілі захоп.
XS
SM
MD
LG