Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зможа пампаваць вэнэсуэльскую нафту ў Беларусь з 2011-га


Пра гэта ў артыкуле “Саюз залежных дзяржаваў”піша кіеўскі штотыднёвік "Деловая столица".

Як вынікае з публікацыі, трубаправод "Адэса-Броды" зможа працаваць у рэжыме перапампоўваньня нафты для Беларусі з 2011 года. Выданьне нагадвае, што беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ў часе сустрэчы са сваім украінскім калегам Віктарам Януковічам прапанаваў выкарыстоўваць ўкраінскія трубаправоды для транзыту нафты ў Беларусь у аб’ёме 10 мільёнаў тон штогод.

У канцы красавіка Адэскі марскі порт прыняў танкер з 80 тысячамі тон нафты, якая пакуль што транспартуецца ў Беларусь чыгункай.

Цяпер «Адэса-Броды» працуе ў авэрсным рэжыме і перапампоўвае расейскую нафту. Аднак да 2011 году кантракт заканчваецца, і трубаправод можа быць выкарыстаны ў інтарэсах Беларусі.

Як піша кіеўскае выданьне, зрабіць гэта магчыма не раней за пачатак 2011-га, пасьля заканчэньня дагавору ўкраінскай «Укртранснафты» і расейскай кампаніі "Транснефть".

«Деловая столица» падлічыла, што кантракт з Лукашэнкам абяцае ўдвая болей прыбытку, чым існуючае пагадненьне з Расеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG