Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павялічыць плату за транзыт расейскай нафты


Міністэрства эканомікі Беларусі паведаміла пра падвышэньне зь 1 ліпеня тарыфаў аплаты за транспарціроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыі краіны.

Транзыт нафты падаражэе на 12,7% – да $1,6 за перапампоўваньне адной тоны нафты на 100 кілямэтраў.

Як падае Reuters, штогадовы аб’ём транзыту нафтапрадуктаў праз тэрыторыю Беларусі складае каля 9 мільёнаў тон. Транспарціроўкай нафты займаецца кампанія «Захад-Транснафтапрадукт», даччынае прадпрыемства расейскай кампаніі «Транснафтапрадукт».

Нагадаем, што пасьля ўвядзеньня Расеяй мыта на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, беларускі ўрад падаў на Расею пазоў у эканамічны суд СНД, дамагаючыся вяртаньня бязмытнага рэжыму паставак.
XS
SM
MD
LG