Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ўхваліла свой унёсак у фонд дапамогі эўра


Сёньня кабінэт міністраў Нямеччыны ўхваліў выдзяленьне свайго ўнёску ў фонд стабілізацыі эўра. Агульны аб'ём эўра – каля трыльёна даляраў. У фонд увойдуць грошы Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду. Мэта фонду – прадухіліць дэстабілізацыю адзінай эўрапейскай валюты эўра ў сувязі з крызісам у Грэцыі.

Пасьля дасягненьня згоды аб утварэньні фонду эўрапейскія фондавыя рынкі ў панядзелак паказалі рэкордны рост. Курс эўра на гэты момант складае каля 1,27 за даляр
XS
SM
MD
LG