Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Глыбокім зноў "правяраюць" актывіста Яўгена Самсонава


Міліцыянты апытваюць жыхароў завулка Кірава, ці не распаўсюджваў актывіст стваранай БХД Самсонаў паклёпніцкія зьвесткі пра кіраўніка ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкаму Міхаіла Чарапкоўскага.

Пра гэта ў РАУС паступіла ананімная заява.

Праверку праводзіць участковы міліцыянт Мікалай Румоўскі: ён абыходзіць усе хаты ў завулку Кірава, дзе, дарэчы, жыве і сам Яўген Самсонаў. Міліцыянт распытвае, ці ня ўзводзіў актывіст паклёп на раённага "ідэоляга" ў прыватных размовах.

На думку спадара Самсонава, гісторыя з "ананімкай" — працяг ранейшых захадаў з мэтаю ачарніць яго ў вачох землякоў.

5 траўня актывіста выклікалі ў Глыбоцкі РАУС, каб узяць тлумачэньні адносна заявы, пададзенай кіраўніком ідэалягічнага аддзелу Міхаілам Чарапкоўскім. Чыноўнік падазрае, што Яўген Самсонаў вырабіў і распаўсюдзіў улёткі, у якіх ад імя "ініцыятыўнай групы" заклікаў землякоў не галасаваць за М.Чарапкоўскага на мясцовых выбарах.

Спадар Чарапкоўскі абіраўся ў Глыбоцкі райсавет у той самай акрузе, дзе спадар Самсонаў балятаваўся ў Віцебскі абласны савет. Чыноўнік трапіў у дэпутаты, а актывіст стваранай БХД — не.

Зараз міліцыя праводзіць праверкі і па факце зьяўленьня ўлётак, і па ананімнай заяве. Яўген Самсонаў лічыць абвінавачаньні ў паклёпніцтве беспадстаўнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG