Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя і Пакістан адновяць мірныя перамовы


Міністры замежных спраў Індыі і Пакістану сустрэнуцца ў Ісламабадзе ў спробе аднавіць мірныя перамовы. Міністар замежных спраў Індыі С.М.Крышна паведаміў журналістам, што ягоны пакістанскі калега Шах Махмуд Курэшы запрасіў яго наведаць Ісламабад 15 ліпеня. Індыя прыпыніла мірны дыялёг з Пакістанам пасьля тэрактаў у Мумбаі ў лістападзе 2008 года, у выніку якіх загінулі 166 чалавек. Індыя і Пакістан ваявалі паміж сабой тры разы пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1947 годзе
XS
SM
MD
LG