Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі працягваюцца перамовы аб новым урадзе


У Вялікабрытаніі працягваюцца перамовы аб фармаваньні новага ўраду. Кансэрватары перамаглі на выбарах 6 траўня, але не атрымалі дастатковай большасьці, каб утварыць урад самастойна. Кансэрватары і лейбарысты на чале з прэм'ер-міністрам Горданам Браўнам спрабуюць дамовіцца аб фармаваньні новага ўрада з лібэрал-дэмакратамі, якія занялі трэцяе месца. Лідэр лібэрал-дэмакратаў Нік Клег адзначыў, што заява Браўна, які сказаў, што гатовы пакінуць пасаду лідэра лейбарысцкай партыі, ёсьць "важным элемэнтам" падчас перамоваў.
XS
SM
MD
LG