Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану ў Вашынгтоне


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай наведаў у Вашынгтоне абед, арганізаваны Дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан. Карзай прыбыў у ЗША ў панядзелак і ў сераду мае сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у Белым доме. 4-дзённы візыт аўганскага лідэра мае на мэце наладзіць адносіны паміж Кабулам і Вашынгтонам, якія часта выглядаюць напружанымі. Падчас перамоваў, як чакаецца, будуць абмяркоўвацца ахвяры сярод цывільнага насельніцтва Аўганістану ў выніку ваенных дзеяньнях супраць талібаў, а таксама заклапочанасьць ЗША з нагоды карупцыі і слабага ўзроўню дзяржаўнага кіраваньня ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG