Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз зноў паспрабуе дамовіцца зь Іранам па яго ядзернай праграме


Сакратарка Эўрапейскай Рады па міжнародных справах Кэтрын Эштан згодная на новую спробу дамовіцца зь Іранам аб супрацоўніцтве па яго ядзернай праграме.

Эштан адзначыла, што ўжо зьвярнулася да міністра замежных справаў Турцыі Ахмэці Давутаглу з просьбай аб садзейнічаньні ў арганізацыі яе сустрэчы з прадстаўніком Ірану на перамовах Саідам Джала. Менавіта Турцыя выступіла на днях з прапановай аб кансультацыях паміж Джала і Эштан - у надзеі пазьбегнуць узмацненьня жорсткасьці міжнародных санкцый супраць Тэгерану.

Кэтрын Эштан мяркуе, што абмеркаваньне гэтых санкцый у Радзе бясьпекі ААН можа пачацца праз 4-6 тыдняў.
XS
SM
MD
LG