Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавую сьвідравіну паспрабуюць закрыць спэцыяльнай заглушкай


Спэцыялісты брытанскай нафтавай кампаніі Вritish Рetroleum паспрабуюць закрыць зруйнаваную выбухам у Мэксыканскай затоцы нафтавую сьвідравіну спэцыяльнай заглушкай. Пра гэта журналістам распавёў выканаўчы дырэктар Вritish Рetroleum Тоні Хэйвард. Па яго словах, работы будуць праводзіцца на глыбіні больш за паўтары кілямэтры, і будуць весьціся адразу ў трох напрамках.

У той час, як пад вадой будуць ліквідаваць цечу, на паверхні пастараюцца лякалізаваць пляму і не дапусьціць яе прасоўваньня да берагу, а ўздоўж узьбярэжжа будуць праводзіцца работы па абароне берагавой лініі.

Раней спэцыялісты кампаніі спрабавалі ўсталяваць 100-тонны ахоўны купал на крыніцу ўцечкі нафты, аднак былі вымушаныя адмовіцца ад гэтага пляну.
XS
SM
MD
LG