Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан просіць у Латвіі затрымаць сына Бакіева



Улады Кіргізстану зьвярнуліся да Латвіі з просьбай затрымаць Максіма Бакіева, сына зрынутага кіргіскага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў Андрэйс Вакс, прэсавы сакратар Генэральнай пракуратуры Латвіі. Вакс сказаў, што ня мае інфармацыі, ці знаходзіцца цяпер Максім Бакіеў у Латвіі. Ён дадаў, што латвійская пракуратура зьвярнулася па тлумачэньні да сваіх кіргіскіх калегаў, бо атрыманы запыт "няясны і супярэчлівы".
XS
SM
MD
LG