Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм'ер заявіў, што падасьць у адстаўку



Брытанскі прэм'ер-міністар Гордан Браўн заявіў, што ў верасьні падасьць у адстаўку з пасады старшыні лэйбарысцкай партыі. Браўн заявіў, што ня хоча заставацца на сваёй пасадзе даўжэй, чым трэба, і разьлічвае, што яго наступнік будзе знойдзены да зьезду партыі ў верасьні. У сваёй заяве Браўн таксама сказаў, што лэйбарысты зьбіраюцца пачаць афіцыйныя перамовы аб стварэньні ўраду з партыяй лібэрал-дэмакртаў. Раней перамовы зь лібэрал-дэмакратамі пачала партыя Кансэрватараў, якая набрала найбольш галасоў на выбарах у чацьвер.

Па выніках выбараў кансэрватары набралі 306 галасоў, лэйбарысты, якія кіравалі апошнія 13 гадоў - 258, лібэральныя дэмакраты - 57 і астатнія дробныя партыі атрымалі яшчэ 28 мандатаў. Ніхто ня мае патрэбнай большасьці для стварэньня ўраду.
XS
SM
MD
LG