Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Македоніі пратэстуюць этнічныя альбанцы



Каля 4 тысяч этнічных альбанцаў узялі ўдзел у маршы пратэсту супраць дыскрымінацыі з боку ўраду Македоніі. Удзельнікі маршу прайшлі міма будынку македонскага парлямэнту і шэрагу іншых урадавых будынкаў у сталіцы Македоніі, Скоп'е. Этнічныя альбанцы складаюць каля чвэрці двухмільённага насельніцтва Македоніі. Каля 80 чалавек загінулі падчас паўстаньня этнічных альбанцаў ў 2001 годзе. Забурэньні скончыліся толькі пасьля ўмяшаньня міжнароднай супольнасьці, калі былі дадзеныя гарантыі большых правоў для альбанскай меншасьці.
XS
SM
MD
LG