Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану прыбыў у Вашынгтон


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прыбыў у Злучаныя Штаты з чатырохдзённым візытам. Сёньня ў яго заплянаваная вячэра зь дзяржсакратаркай ЗША Хілары Клінтан.

Візыт адбываецца на тле напружаньня паміж Кабулам і Вашынгтонам. Белы дом закідае Карзаю недастатковыя высілкі ў барацьбе з карупцыяй у яго адміністрацыі. Аўганскі лідэр, у сваю чаргу, рэзка скрытыкаваў дзеяньні міжнароднага ваеннага кантынгенту ў краіне.

Раней паведамлялася, што Вашынгтон можа скасаваць гэты візыт.
XS
SM
MD
LG