Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Качынскі падзякаваў расейцам


Брат-блізьнят былога прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам, выказаў спадзяваньне, што аварыя ў якой загінуў яго брат і шэраг іншых польскіх дзеячоў - паспрыяе станоўчым зьменам у расейска-польскіх стасунках.

У сёньняшнім відэазвароце Яраслаў Качынскі падзякаваў расейцам, якія дапамагалі палякам, запальвалі сьвечкі і рабілі іншыя жэсты спагады ў сувязі з катастрофай.

Заява Яраслава Качынскага прагучала ў рамках яго прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG