Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль запрошаны ў клюб найбагацейшых краінаў


Арганізацыя супрацоўніцтва і разьвіцьця ў Эўропе запрасіла Ізраіль уступіць у свае шэрагі, ня гледзячы на пратэсты з боку палестынцаў. Адначасна запрашэньне атрымалі Эстонія і Славенія.

Арганізацыя каардынуе эканамічную палітыку найбольш індустрыялізаваных краінаў сьвету. Чальцам аб'яднаньня належыць 60% сусьветных багацьцяў. У яе шэраг запрашаюцца краіны з найпэрспэктыўнейшай дынамікай эканамічнага росту.

Прадстаўнікі палестынскага незалежніцкага руху заявілі, што запрасіўшы Тэль Авів арганізацыя парушыла свае забавязаньні адносна правоў чалавека. Некаторыя праваабаронцы зьвяртаюць увагу на незаконную, на іх думку, ізраільскую акупацыю Заходняга берагу ракі Ярдан, а таксама парушэньне правоў арабскага насельніцтва краіны.

Міністар фінансаў Ізраілю назваў факт запрашэньня "гістарычным посьпехам".
XS
SM
MD
LG