Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя стварыла "Камітэт абароны Ўкраіны"


Камітэт аб'яднаў парлямэнцкія фракцыі "Бацькаўшчына" былой прэм'ер міністаркі Юліі Цімашэнкі, "Народная Самаабарона" былога міністра ўнутраных спра Юрыя Луцэнкі і шэраг іншых фракцыяў ды рухаў.

Арганізацыя заявіла, што яе галоўнымі мэтамі зьяўляецца адстойваньня цэласнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы, процідзеяньне "любым спробам устанаўленьня замежнага кантролю над стратэгічнымі прадпрыемствамі" і барацьба за эўраатлянтычны выбар Украіны.

Аб'яднаньне заклікала сваіх прыхільнікаў правесьці ў аўторак мітынг перад будынкам Вярхоўнай рады з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Віктара Януковіча.
XS
SM
MD
LG