Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайская апазыцыя дасягнула пагадненьня з урадам


У Тайляндзе лідэры апазыцыі пагадзіліся з прапанаванай прэм'ерам датай датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Паводле апошніх паведамленьняў з Бангкоку, бакі дамовіліся, што выбары адбудуцца 14 лістапада, як і прапаноўваў першапачаткова ачольнік ураду Абхісіт Вечачыва.

Апазыцыянэры, аднак заяўляюць, што ня спыняць пратэсты ў цэнтры Бангкоку, пакуль чальцы ўраду, якіх яны лічаць вінаватымі ў сьмерцях людзей, ня будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

У хадзе забурэньняў, якія доўжацца ад пачатку красавіка, загінулі 29 чалавек.
XS
SM
MD
LG