Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвярталіся да дэпутатаў — адкажа намесьнік кіраўніка ўраду


подпісы за адмену прымусовага разьмеркаваньня

подпісы за адмену прымусовага разьмеркаваньня

На зварот магілёўскіх актывістаў незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі наконт зьмены ў заканадаўстве пра абавязковае разьмеркаваньні выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў адкажа намесьнік старшыні беларускага ўраду Ўладзімер Патупчык.

Прафсаюзныя актывісты зьвярталіся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Магілёва Аляксандра Юшкевіча і Яўгена Мельнікава. Пад зваротам падпісаліся больш за 600 чалавек.
Мы не патрабуем цалкам скасаваць разьмеркаваньне студэнтаў, а прапануем пазытыўныя зьмены ў гэтым пытаньні ...

"Мы накіравалі зварот з подпісамі дэпутатам яшчэ пры канцы сакавіка. І дагэтуль ніякіх адказаў не атрымлівалі. Ужо зьбіраліся пісаць скаргу ў пракуратуру, аднак вырашылі не ісьці адразу на канфрантацыю. Нам удалося датэлефанавацца да сакратаркі Аляксандра Юшкевіча, старшыні камісіі па правах чалавека ў Палаце прадстаўнікоў. Яна паведаміла, што зварот на стале ў Патупчыка. І ён будзе рыхтаваць нам адказ. Мы чакаем, што нам дашлюць альбо фармальны адказ, як тое было з папярэднімі зваротамі, альбо ўсё ж прыслухаюцца да нашых прапановаў. Мы, калі рыхтавалі зварот, дужа дбайна фармулявалі свае прапановы. Мы не патрабуем цалкам скасаваць разьмеркаваньне студэнтаў, а прапануем пазытыўныя зьмены ў гэтым пытаньні. Яны, мяркуем, пойдуць на карысьць і грамадзтву, і дзяржаве", — паведаміў "Свабодзе" адзін з ініцыятараў звароту, прафсаюзны актывіст Андрэй Дзьвігун.

Дэпутатаў Юшкевіча й Мельнікава прафсаюзныя актывісты прасілі ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў зварот у Канстытуцыйны суд пра адпаведнасьць Канстытуцыі Беларусі абавязковага разьмеркаваньня студэнтаў. Акрамя таго, дэпутаты мусілі падумаць пра падрыхтоўку законапраекту аб гарантыях працаўладкаваньня выпускнікоў без абавязковага іх разьмеркаваньня. У новым законе, паводле прафсаюзьнікаў, павінна прадугледжвацца магчымасьць разьмеркаваньня студэнтаў у недзяржаўны сэктар эканомікі і вызваленьня ад разьмеркаваньня для тых, хто знайшоў сабе працу.
XS
SM
MD
LG