Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі працягваюцца перамовы аб фармаваньні ўраду


Лідэр Брытанскай Партыі кансэрватараў Дэвід Кэмэрон узнавіў перамовы зь лібэральнымі дэмакратамі аб фармаваньні кааліцыі для стварэньня ўраду. Па выніках парлямэнцкіх выбараў у чацьвер кансэрватары набралі 306 галасоў, лэйбарысты, якія кіравалі апошнія 13 гадоў - 258, лібэральныя дэмакраты - 57 і астатнія дробныя партыі атрымалі яшчэ 28 мандатаў. Ніхто ня мае патрэбнай большасьці для стварэньня ўраду.

Лібэральныя дэмакраты абумоўліваюць свой удзел у фармаваньні ўрадавай кааліцыі з адной зь дзьвюх найбуйнейшых партыяў - рэформай брытанскага выбарчага заканадаўства. Выбары ў Брытаніі праходзяць па мажарытарнай сыстэме. Лібэральныя дэмакраты патрабуюць увядзеньня прапарцыйнага прадстаўніцтва, якое, на іх думку, дакладней адлюстроўвае волю выбарцаў.
XS
SM
MD
LG