Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памяць пра герояў выратавалі ад пустазельля


Да 65-х угодкаў перамогі ў Другой сусьветнай вайне гомельскія актывісты руху "За свабоду" прывялі ў парадак занядбаныя магілы вэтэранаў вайны ў паселішчы Бальшавік, што за 15 кілямэтраў ад абласнога Гомелю.


Прыбралі яны й магілу невядомай жанчыны зь дзіцем, расстраляных фашыстоўцамі ў 1942 годзе.

"Два помнікі, — апавёў рэгіянальны лідэр руху "За свабоду" Пятро Кузьняцоў, — мы ня здолелі пафарбаваць з-за пыльнага сухавею. Але зробім гэта найбліжэйшым часам, бо нядобра, каб памяць пра герояў зарастала бур’яном".

9 траўня каля двух дзясяткаў рэгіянальных актывістаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў усклалі вянкі й кветкі да помніка салдатам- вызваліцелям і падпольшчыкам на плошчы Працы ў абласным цэнтры, дзе ладзіліся ўрачыстасьці да Дня Перамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG