Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ прапаноўвае Літве абкласьці падаткамі пэнсіянэраў


Міжнародны валютны фонд прапаноўвае Літве абкласьці падаткамі пэнсіі. Экспэрты фонду лічаць, што ў адваротным выпадку адбываецца дыскрымінацыя працаўнікоў. Мінімальны заробак у Літве складае каля 300 даляраў, але з вылікам падаткаў - 250. Пэнсіі аналягічных памераў не абкладаецца падаткам.

МВФ падаў Літве, якая церпіць цяжкія наступствы эканамічнага крызісу, шэраг рэкамэндацыяў па скарачэньні бюджэтнага дэфіцыту. Сярод прапанаваных мераў зьніжэньне сацыяльных выплатаў і абкладаньне падаткамі ўсіх даходаў насельніцтва, незалежна ад іх крыніцы.
XS
SM
MD
LG