Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хто вінаваты ў тым, што беларуска-расейскія дачыненьні апошнім часам пагоршыліся? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.


Спадар: "Людзі самі ва ўсім вінаватыя. Тут часта кажуць, якія там дрэнныя людзі жывуць, а там увесь час скардзяцца на нас…"

Дзяўчына: "Мне здаецца, наадварот — нашы стасункі з Расеяй паляпшаюцца".

Спадар: "Канечне, вінаватыя лідэры абедзьвюх краінаў, няма ніякага ўзаемапаразуменьня паміж імі. Да нас ужо іншыя краіны тварам паварочваюцца, а Расея — не. З гэтай мытнай прасторай незразумела што адбываецца, дый усё астатняе так…"

Спадарыня: "Ня ведаю хто, але наша кіраўніцтва — не. Ёсьць розныя там прыхільнікі невядома чаго. Можа, расейскае кіраўніцтва, бо ў нас зь імі дрэнна".



Спадар: "Вінаватыя тыя, хто лічыць, што сяброўства паміж намі не павінна быць і трэба ісьці ў Эўропу. І ў сувязі з гэтым сяброўства з Расеяй пераходзіць на другі плян. А я лічу, што гэта павінна быць прыярытэтам, а потым ужо Эўразьвяз".

Спадар: "Можа, гэта алігархі вінаватыя, якія трымаюць уладу ў Расеі. Падвышаюць нам на ўсё кошты, а мы супраць, грошай жа няма. Вось як "Газпром", да прыкладу".

Спадар: "Мне здаецца, Расея вінаватая, бо ў яе такая палітыка. А мы ж імкнемся зь імі, наадварот, зблізіцца. Паглядзіце, як яны лупяць у нас за газ, а мы ж ім транзыт даем… і за нафту тое самае — вось дзе ўсе праблемы".

Спадар: "Мне здаецца, толькі кіраўнікі дзьвюх дзяржаў вінаватыя. Людзі тут ні пры чым. Яны ж сьветам кіруюць…"

Спадар: "Мне здаецца, што адказ трэба шукаць у эканамічных пытаньнях. Некаму гэта вельмі зручна: хто плаціць грошы, той і заказвае музыку…"
XS
SM
MD
LG