Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра пачаў расьці пасьля ўхваленьня ЭЗ стабілізацыйных мераў


Курс эўра і біржавыя паказьнікі пайшлі сёньня ўгару, пасьля таго, як міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу ўхвалілі меры па барацьбе з крызісам у зоне эўра.

Аб'ём створанага стабілізацыйнага фонду складзе 750 мільярдаў эўра. З гэтай сумы 440 мільярдаў укладуць краіны эўразоны, 250 - Міжнародны валютны фонд, а яшчэ 60 мільярдаў паступяць з экстраннага фонду Эўракамісіі.

Эўрапейскі Цэнтрабанк заявіў, што будзе выкупаць пазыковыя абавязацельствы краінаў ЭЗ.

Мінулай пятніцай краіны эўразоны ўхвалілі меры экстраннай дапамогі Грэцыі, якая перажывае востры крызіс. Гучаць асьцярогі, што ён можа распаўсюдзіцца на іншыя эўрапейскія краіны
XS
SM
MD
LG