Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпускныя пройдуць пад наглядам міліцыі і без алькаголю


Выпускныя школьныя вечары ў Магілёве пройдуць пад наглядам міліцыі. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы ў час іх правядзеньня для падтрыманьня парадку ў школах будуць знаходзіцца ня менш за два міліцыянты.

Прысутнасьць міліцыянтаў на выпускных ва Ўправе адукацыі аблвыканкаму ўжо называюць традыцыйнай:

“Управа адукацыі гэта неабходная мера для захаваньня належнага парадку ва ўстановах адукацыі пад час дадзенага мерапрыемства”, цытуюць афіцыйныя крыніцы прэсавага сакратара управы адукацыі аблвыканкаму Віктар Ушакоў.

Акрамя міліцыі паводзіны выпускнікоў будуць пільнаваць настаўнікі, тэхнічныя супрацоўнікі школаў, а таксама бацькі. Выпускнікі будуць пад наглядам ня толькі ў сьценах школы. Іх будуць суправаджаць і падчас гуляньняў на гарадзкіх вуліцах і парках.

11 і 12 чэрвеня, гэтыя дні рэкамэндаваная Міністэрствам адукацыі для правядзеньня выпускных мерапрыемстваў у школах, будзе абмежаваны продаж алькагольных напояў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG