Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр выбуху на шахце ў Расеі вырасла да 30


Колькасьць загінулых у выніку выбуху на шахце Распадзкая ў Кемераўскай вобласьці дасягнула прынамсі 30 чалавек. Міністар па надзвычайных сытуацыях Расеі Сяргей Шойгу сказаў, што лёс яшчэ 60 шахцёраў, якія застаюцца заблякаваныя пад завалам - невядомы.

Выбухі ў шахце адбыліся ў ноч з суботы на нядзелю. Пагроза далейшых выбухаў, з-за высокай канцэнтрацыі мэтанавага газу ў шахце, не дазваляла ўзнавіць выратавальныя апэрацыі да сёньняшняй раніцы.
XS
SM
MD
LG