Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень перамогі праз фотааб'ектыў "Свабоды"


9 траўня ў Беларусі адзначалі Дзень перамогі. У Менску прайшоў вайсковы парад і ўсенародныя гуляньні.


У сьвяточных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Беларусі ўзялі ўдзел 1,3 мільёна чалавек.

9 траўня з 12.00 да 13.10 на рагу праспэктаў Пераможцаў і Машэрава прайшлі парад войскаў Менскага гарнізону і спартыўна-моладзевае шэсьце. За ім назіралі больш як 350 тысяч чалавек.

Ад 14.00 да 18.00 на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся сьвяточны канцэрт майстроў мастацтваў перад больш як 3 тысячамі гледачоў.

Ад 14.30 да 19.30 на надбярэжжы Сьвіслачы і праспэкце Пераможцаў, у раёне Палаца спорту ладзіліся народныя гуляньні "У пасьляваенным Менску". Тут было ня меней за 7 тысячаў чалавек.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва Ўправе інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.


На парад з оптыкай не дапускаюць

На уваходзе на плошчу ля Палацу спорту пільны надгляд

Месца сьвяткаваньня нагадвала кірмаш, дзе гандляры з радасьцю дэманстравалі свой тавар

Усё гатова да адпачынку

Праспэкт пераможцаў

Бацькі і дзеці ідуць на парад

Хлеб і відовішча

Палявая кухня






Венскі вальс
XS
SM
MD
LG