Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палякі сумняюцца ў расьсьледаваньні трагедыі пад Смаленскам


Учора ў Варшаве каля прэзыдэнцкага палацу сабралася некалькі тысяч чалавек, што патрабавалі стварэньня міжнароднай камісіі, якая б занялася высьвятленьнем прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка, у выніку якой загінулі прэзыдэнт Польшчы і дзесяткі членаў урадавай дэлегацыі.

Людзі, якія сабраліся ў цэнтры Варшавы выказвалі сумневы ў аб'ектыўнасьці экспэртаў, якія расьсьледуюць абставіны авіякатастрофы. Ідэю стварэньня незалежнай міжнароднай камісіі ініцыяваў так званы "Рух 10 красавіка".

Быў падрыхтаваны спэцыяльны ліст прэм'еру краіны Дональду Туску, які быў зачытаны перад прысутнымі ля палаца. Арганізатары акцыі лічаць, што як польскі, так і расейскі бок недастаткова прафэсійна праводзяць сваё сьледства.

На інтэрнэт-старонцы "Руху Красавік 10" напісана, што ён ўзьнік сярод грамадзкіх арганізацый, што імкнуцца ўшанаваць памяць ахвяраў смаленскай трагедыі і занепакоеных абыякавасьцю польскіх уладаў у пытаньні высьвятленьня абставінаў катастрофы.
XS
SM
MD
LG