Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шасьцёх ацалелых гарнякоў даставяць на лячэньне ў Маскву


Шасьцёх гарнякоў, што найбольш пацярпелі пры выбуху на шахце "Распадзкая", плянуюць даставіць сёньня на лячэньне ў Маскву. Па інфармацыі апэратыўнага штабу, у выніку выбуху пацярпелі 59 чалавек, двое знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. У выніку выбуху на найбуйнейшай у Расеі вугальнай шахце загінулі 13 чалавек. Невядомым застаецца лёс 77 чалавек: сярод іх як гарнякі, так і выратавальнікі, якія спусьціліся ў шахту пасьля першага выбуху.
XS
SM
MD
LG