Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане будзе новая Канстытуцыя


У Кіргізстане пачынаецца абмеркаваньне праекту новай Канстытуцыі. Канчатковы варыянт плянуецца апублікаваць 20 траўня, а затым яго вынесуць на рэфэрэндум.

Новая канстытуцыя будзе заснаваная на прынцыпах палітычнай ды эканамічнай канкурэнцыі. А таксама на свабодзе слова, паабяцаў намесьнік кіраўніка часовага ўраду краіны Амурбек Тэкебаеў. Гучаць прапановы прапісаць у Канстытуцыі пэрсанальную адказнасьць тых органаў, якія абмяжоўваюць свабоду грамадзянаў. Сярод іх называюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў, судзьдзі ды пракуроры.

Рэфэрэндум па праекце новай Канстытуцыі пройдзе 27 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG