Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія не змагла сёньня сфармаваць урад


У Вялікай Брытаніі ідуць перамовы аб фармаваньні урадавай кааліцыі. У выніку парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў чацьвер, ніводная партыя не атрымала дастатковай перавагі для стварэньня ўласнага ўраду.

Сёньняшнія перамовы паміж кансэрватарамі, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў, і лібэральнымі дэмакратамі, якія набралі найменш, не прывялі да дамоўленасьці.

Гатоўнасьць да кааліцыі зь лібэральнымі дэмакратамі выказвала раней і кіроўная дагэтуль партыя лэйбарыстаў.

Перамовы ўзновяцца заўтра.
XS
SM
MD
LG